Трагічная смерць Васіля Чэрвонія
Рух Салідарнасці “Разам” смуткуе ў сувязі з трагічнай смерцю выдатнага ўкраінскага нацыянальнага і дзяржаўнага дзеяча Васіля Чэрвонія і выказвае свае шчырыя спачуванні яго родным і блізкім, паплечнікам з Украінскай Народнай Партыі і ўсяму ўкраінскаму нацыянальнаму руху.
Трагедыя, якая здарылася 4 ліпеня 2009 года, напярэдадні мяркуемых прэзідэнтскіх выбараў, балюча ўдарыла не толькі па ўкраінскіх патрыётах, па Украіне, але і па беларусах, якія вядуць цяжкае змаганне за незалежнасць і правы сваёй нацыі ў сёнешняй Беларусі. Мы добра ведалі і паважалі адданага ўкраінскай нацыянальнай ідэі Васіля Чэрвонія, дэпутата Вярхоўнай Рады І-IVсклікання, губернатара Ровенскай вобласці ў 2005-2006 гг., які знаходзіў магчымасці дапамагаць і беларускаму нацыянальнаму руху.
У нашай памяці ён назаўсёды застанецца энергічным, шчырым і працавітым украінцам, сапраўдным вернікам, які так шмат зрабіў для адраджэння Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату.
У дзень пахавання Васіля Чэрвонія мы будзем маліцца ў Менску па праваслаўнаму звычаю за супакой яго душы. Вечная памяць.
Слава Украіне! Героям слава!
Старшыня Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык
Намеснікі Старшыні Руху Салідарнасці “Разам”
Аляксандр Мазур,
Аляксандр Макаеў.
6 чэрвеня 2009 года
г. Менск.
Немає коментарів:
Дописати коментар